Clubs and club activities
У сучасным культурным жыцці краіны клубныя ўстановы застаюцца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў, якія забяспечваюць захаванне, стварэнне і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, фарміруюць духоўныя запатрабаванні, ствараюць неабходныя ўмовы для сацыяльна-культурнай актыўнасці грамадзян, арганізацыі вольнага часу, павышаюць якасны ўзровень культурнага жыцця насельніцтва.
На 1 студзеня 2024 г. у рэспубліцы функцыянуе 2 250 устаноў культуры. За год сетка клубных устаноў рэспублікі скарацілася на 38 адзінак.
Праведзена 549 234 мерапрыемства, у тым ліку 147 800 мерапрыемства на платнай аснове. Агульная колькасць наведванняў мерапрыемстваў склала 22 390 623, у тым ліку платных платных 5 577 176.
Творчую дзейнасць ажыццяўляюць 17 096 клубных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць 183 955 удзельнікаў. У тым ліку 734 платных клубных фарміравання, якія аб’ядноўваюць 12 819 удзельнікаў.