Folk art

Folk art

Развіццё і падтрымка народнай творчасці засноўваецца на прынцыпах, якія выкладзены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры, а менавіта, прыярытэт развіцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнанне беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту; адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый; зберажэнне і памнажэнне гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны; свабода творчай дзейнасці; узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру і інш.

 

Народная творчасць (фальклор, народныя музыка, танец, дойлідства, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, аматарскае мастацтва і інш.) праяўляецца ў розных відах сацыяльна-культурнай, навуковай, метадычнай дзейнасці ўстаноў культуры.